Так сабе смехуёчкі...
Вешаюць немца, рускага і беларуса. Немец адразу памёр. Рускі доўга тузаўся, але таксама памёр. А беларуса як павесілі - так ён і вісіць жывеханек. Яго ў здзіўленні здымаюць і цікавяцца яго самаадчуваннем. На што ён адказвае «Ды спачатку крыху жала, а потым неяк прывык...»
Смех скрозь слёзы
Смех ніколі не бывае нейтральным, ён абавязкова што-небудзь азначае. Напрыклад, робіць нас шчаслівымі, паколькі, калі мы смяемся, у нашым мозгу выпрацоўваецца эндарфін, або гармон шчасця, які дапамагае атрымваць задавальненне ад жыцця. Навукоўцы лічаць, што эндарфін выпрацоўвае нават смех праз сілу і праз пэўны час чалавек пачынае пачуваць сябе лепей.
Смех – гэта выдатны сродак каротка адпачыць, зняўшы напружанне, калі падчас працы перакінуцца вясёлым словам з калегамі, што надалей зробіць працу больш эфектыўнай.
Анекдоты пра Беларусь і беларусаў
Калі пачалася Другая сусветная вайна?
- 1 верасня 1939 года.
А калі пачалася Вялікая Айчынная вайна?
- 22 чэрвеня 1941 года.
Дык што рабілі немцы ўвесь гэты час?
- Беларускую мытню праходзілі.
Жыхара Беларусі пытаюцца:
- Чаму вы ўвесь час п'яны?
-А што рабіць, калі па ўсёй краіне вісяць плакаты: «За Бацьку!»
